СААЗ назвала "узрушаючым дасягненнем" адсутнасць у Кітаі новых выпадкаў лакальнага заражэння каронавірусам
  2020-03-20 17:18:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэісус у чацвер заявіў у Жэневе, што Кітай упершыню паведаміў аб тым, што ў краіне не зафіксавана новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19. Ён назваў гэта "выдатным дасягненнем".

Кіраўнік СААЗ на прэс-канферэнцыі адзначыў, што ў цяперашні час у свеце налічваецца больш за 200 тысяч пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам і больш за 8 тыс. смяротных зыходаў, але Кітай упершыню паведаміў аб адсутнасці ў краіне новых выпадкаў лакальнага заражэння, што з'яўляецца "узрушаючым дасягненнем".

Паводле яго слоў, СААЗ паставіла ў 68 краін медыцынскія ахоўныя сродкі і дала 120 дзяржавам 1,5 млн тэст-набораў.

Т. А. Гебрэісус сказаў, што ў цяперашні час існуе вялікі попыт на дыягнастычнае абсталяванне і медыцынскія ахоўныя сродкі, недахоп адпаведных матэрыялаў застанецца праблемай і ў будучыні, таму СААЗ цяпер звяртаецца па падтрымку да прыватнага сектару.

Ён заявіў, што больш за 70 % краін свету выпрацавалі нацыянальныя планы і меры па прадухіленні распаўсюджвання эпідэміі, 89 працэнтаў. краін маюць лабараторныя магчымасці для тэставання на COVID-19, больш за 70% вядуць эпіднагляд за распаўсюджваннем каронавіруса і 68 % валодаюць механізмамі міжведамаснага ўзаемадзеяння і каардынацыі. "Але гэтага недастаткова, мы чакаем, што ўсе краіны, незалежна ад таго, ці выяўленыя ў іх выпадкі захворвання, будуць гатовыя", -- дадаў кіраўнік СААЗ.

Т. А. Гебреісус назваў беспрэцэдэнтнай навуковай перамогай тое, што першыя выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19 пачаліся ўсяго праз 60 дзён пасля таго, як Кітай апублікаваў генетычныя даныя пра вірус, і першы добраахвотнік ужо атрымаў эксперыментальную вакцыну.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040