Каментар: Амерыканскаму боку неабходна адказаць свету ўсяго толькі на тры пытанні
  2020-03-23 15:47:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошні час некаторыя амерыканскія палітыкі шматкроць называлі новы каронавірус "кітайскім вірусам", што выклікае рэзкую крытыку міжнароднай супольнасці. Крытыкуючы гэты ўчынак амерыканскага боку, СМІ ЗША і Еўропы ўсё часцей карыстаюцца такімі выразамі, як «расізм», «ксенафобія», «казёл адпушчэння».

На днях кіраўнік Інстытута фармакалагічных даследаванняў імя Марыё Негры, вядомы італьянскі вучоны-медык Джузэпэ Рэмуці, адказваючы на пытанне вядучага Нацыянальнага грамадскага радыё ЗША( NPR), адзначыў, што невядомы вірус, які выклікае пнеўманію,сімптомы якогава многім нагадваюць COVID-19, з'явіўся ў Італіі яшчэ ў лістападзе-снежні мінулага года. Паводле яго слоў, ужо тады ў пажылых пацыентаўз'явілася падобная пнеўманія. Гэта значыць, што яшчэ да ўспышкі эпідэміі ў Кітаі гэты вірус, магчыма, пачаў распаўсюджвацца на тэрыторыі Ламбардыі.

Як паведамляецца на сайце Nine News Australia, 20 сакавіка прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан у інтэрв'ю адзначыў, што каля 80% усіх выпадкаў захворвання каронавірусам, выяўленых у Аўстраліі, з'яўляюцца альбо вынікам заражэння за мяжой, альбо кантактаў з тымі, хто заразіўся за межамі краіны. Пераважная большасць выпадкаў захворвання ў Аўстраліі было прывезена з ЗША. У паведамленні таксама адзначаецца, што ў ЗША няма дастатковай колькасці тэстаў на каронавірус, гэта азначае, што фактычная колькасць выпадкаў заражэння ў ЗША за апошнія некалькі тыдняў, можа быць значна больш, чым кажуць пра гэта афіцыйныя звесткі.

У цяперашні час сумненняў у праўдзівасці ЗША становіцца ўсё больш і больш. У сувязі з гэтым ураду ЗША неабходна даць свайму народу, а таксама жыхарам іншых краін ясныя адказы на тры пытанні, якія тычацца эпідэміі:

Па-першае, паводле апошніх падлікаў цэнтра папярэджання і кантролю захворванняў ЗША, з пачатку верасня 2019 года, калі ў краіне пачаўся сезонны грып, больш за 30 мільёнаў амерыканцаў падхапілі інфекцыю, колькасць загінулых тады перавысіла 20 тысяч чалавек. На днях кіраўнік Цэнтра па папярэджанні і кантролі захворванняў ЗША Роберт Рэдфілд публічна паведаміў, што ў некалькіх памерлых амерыканцаў, якім дыягнаставалі грып, пры выкрыцці выявіўся каронавірус. Узнікае пытанне, колькі загінулых з гэтых 20 тысяч былі на самай справе хворыя на пнеўманію, выкліканую каронавірусам новага тыпу? Ці хавалі ЗША сапраўдную сітуацыю з каронавірусам у краіне, маскіруючы гэта сезонным ВРВІ?

Па-другое, на што амерыканскі бок павінен будзе адказаць: чаму ў ліпені 2019 года ў ЗША раптам закрылі лабараторыю Форт-Дэтрык у штаце Мэрыленд, якая лічылася найбуйнейшым цэнтрам па распрацоўцы біялагічнай зброі Узброеных Сіл ЗША. Людзі сталі сумнявацца ў сапраўднай прычыне яе закрыцця, бо неўзабаве пасля гэтага ў ЗША былі зафіксаваныя выпадкі захворвання пнеўманіяй, якая па сімптомах вельмі нагадвае каронавірусную.

Па-трэцяе, чаму ў сярэдзіне лютага ў амерыканскай адміністрацыі толькі мімаходзь згадалі пра каронавірусную эпідэмію, тады як шэраг сенатараў-членаў камітэта верхняй палаты Кангрэса ЗША, па папярэджанні спецслужбаў распрадалі акцыі коштам мільёны долараў? Няўжо акцыі важней, чым жыццё людзей у краіне?

Па стане на 23: 00 21 сакавіка па мясцовым часе, у ЗША колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння Сovid-19 дасягнула 26747. 340 пацыентаў памерлі. Эпідэмічная сітуацыя ў ЗША становіцца ўсё больш сур'ёзнай. Калі некаторыя амерыканскія палітыкі працягнуць упарціцца ў сваіх памылках, то, у рэшце рэшт, дорага заплацяць за гэта.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040