Сенатары ЗША распрадалі акцыі да абвалу біржы з-за Covid-19
  2020-03-23 15:49:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошнія дні ў ЗША моцна вырасла колькасць выпадкаў заражэння пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам новага тыпу, У цяперашні час агульная колькасць выпадкаў заражэння ўжо перавысіла 14 тысяч. Паводле звестак амерыканскіх СМІ, шэраг сенатараў ЗША кінуліся прадаваць акцыі, даведаўшыся пра Сovid-19 ад спецслужбаў.

Паводле паведамлення тэлерадыёкампаніі ЗША, у шэрагу заканадаўцаў, якія паспяшаліся пазбавіцца ад каштоўных папер, апынуўся сенатар ад Рэспубліканскай партыі са штата Паўночная Караліна, кіраўнік камітэта верхняй палаты Кангрэса ЗША па выведцы Рычард Бёр.

Паводле паведамлення амерыканскіх СМІ, пратакол здзелак паказвае, што13 лютага ён распрадаў акцыі, што належаць яму і яго жонцы. Іх агульны кошт ацэньваецца ад $628 тыс. да $ 1, 7 млн, а праз тыдзень пасля здзелак сенатарафондавы рынак перажыў рэзкае падзенне, страціўшы каля 30% кошту.

Рычард Бёр з'яўляецца адным з аўтараў рамачнага дакумента краіны ў супрацьстаянні эпідэміям, аднак з лютага добрасумленна не папярэджваў насельніцтва пра пагрозу эпідэміі.

Як і Рычард Бёр, ад акцый пазбавіліся і іншыя тры члены Сената ЗША-сенатар-дэмакрат ад Каліфарніі Даян Файнштэйн, сенатар-рэспубліканец ад штата Аклахома Джэймс Інхоф, сенатар-рэспубліканец ад штата Джорджыя Кэлі Лофлер.

Аўдыёматэрыялы, рассакрэчаныя адным з амерыканскіх СМІ публіцы, паказваюць, што ўжо 27 лютага Рычард Бёр папярэдзіў сваіх выбаршчыкаў аб сур'ёзнасці распаўсюджвання каронавіруса, заклікаўшы іх быць гатовымі да гэтага.

У той жа дзень прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабаваў супакоіць насельніцтва краіны, паабяцаўшы, што аднойчы вірус Сovid-19 цудоўна знікне.

Паводлк даных Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (CDC), 27 лютага ў ЗША былі зафіксаваныя ўсяго 15 выпадкаў заражэння, а цяпер гэты паказчык ужо перавысіў 140 тысяч.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040