Ван І: неабходна рашуча выступаць супраць спробаў палітызаваць эпідэмію і ачарніць Кітай
  2020-03-23 15:52:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упарта называе COVID-19 "кітайскім вірусам". 19 сакавіка амерыканскі журналіст падчас здымак прэс-канферэнцыі ў Белым доме заўважыў, што ў тэксце свайго выступлення амерыканскі прэзідэнт наўмысна змяніў называнне COVID-19 на «кітайскі вірус».

19 сакавіка Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком МЗС Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам падкрэсліў, некаторыя краіны спрабуюць палітызаваць эпідэмію і ачарніць Кітай, што прычыніла шкоду салідарнасці сусветнай супольнасці і сур'ёзна парушыла агульныя намаганні ўсіх краін па супрацьдзеянні каронавірусу. Неабходна рашуча выступіць супраць падобных спробаў. Ён адзначыў, што вірус не ведае межаў і з'яўляецца агульным ворагам чалавецтва, таму цяперашняя сітуацыя патрабуе сумеснага рэагавання з боку ўсёй міжнароднай супольнасці.

Па стане на 13: 30 21 сакавіка па мясцовым часе / 17: 30 па Грынвічы/, у ЗША колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу/ COVID-19 / перавысіла 20 тысяч.Такія даныя прыводзіць цэнтр сістэмных навук і інжынерыі пры Амерыканскім Універсітэце Джонса Хопкінса. Паводле апошніх звестак універсітэта, у ЗША колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэння COVID-19 дасягнула 22043, пры гэтым амерыканскія штаты Нью-Ёрк, Вашынгтон і Каліфорнія ўзначальваюць спіс, у іх, адпаведна, зафіксавана 10365, 1524 і 1267 выпадкаў захворвання.

Як паведамляецца на сайце Nine News Australia, 20 сакавіка прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан у інтэрв'ю карэспандэнту 2GB радыёстанцыі (2GB-Australia's most popular talk-back radio station) адзначыў, што каля 80% усіх выпадкаў захворвання каронавірусам, выяўленых у Аўстраліі, з'яўляюцца альбо вынікам заражэння за мяжой, альбо кантактаў з тымі, хто заразіўся за межамі краіны. Пераважная большасць выпадкаў захворвання ў Аўстраліі была прывезена з ЗША. У паведамленні таксама адзначаецца, што ў ЗША няма дастатковай колькасці тэстаў на каронавірус, гэта азначае, што фактычная колькасць выпадкаў заражэння ў ЗША за апошнія некалькі тыдняў, можа быць значна большай, чым кажуць пра гэта афіцыйныя звесткі.

18 сакавіка па мясцовым часе на прэс-канферэнцыі выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян заявіў : "вірус не мае межаў. Ён уплывае на аб'екты незалежна ад расы, колеру скуры і багацця. Таму нельга звязваць вірус з нейкімі пэўнымі людзьмі".

19 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што эфектыўныя меры, прынятыя ўрадам Кітая для ўтаймавання эпідэміі, не толькі дазволілі ўзяць пад кантроль успышку захворвання ў самім Кітаі, але і ўнеслі важны ўклад у справу абароны здароўя насельніцтва па ўсім свеце. Расія высока ацэньвае намаганні Кітая і адчувае радасць з нагоды дзеянняў кітайскага боку. Рука дапамогі, працягнутая Кітаем краінам, якія сутыкнуліся з эпідэміяй, паказвае станоўчы прыклад усёй сусветнай супольнасці. Дзеянні Кітая сталі адназначным адказам усім правакацыям і паклёпу, якая лілася на Кітай з боку асобных дзяржаў. Расійскі бок спадзяецца на працяг узаемнай падтрымкі і цеснага супрацоўніцтва з Кітаем у справе барацьбы з эпідэміяй, а таксама на бесперапыннае паглыбленне адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Кітаем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040