У правінцыі Хунань мужчына быў падвергнуты адміністрацыйнаму затрыманню на тэрмін 5 сутак за наўмыснае ўтойванне інфармацыі аб знаходжанні за мяжой і адмовы ад выканання ўказа народнага ўрада аб надзвычайным становішчы падчас эпідэміі.
Як паведаміла паліцыя, 4 сакавіка 21-гадовы грамадзянін Кітая вярнуўся авіярэйсам з Тайланда на месца пастаяннага пражывання ў раёне Улін горада Чандэ. У парушэнне супрацьэпідэмічных правілаў, ён да ўезду ў краіну загадзя не паведаміў кампетэнтныя ведамствы аб сваіх перамяшчэннях, а пасля вяртання ў КНР своечасова не зарэгістраваўся ў жыллёвым камітэце. З 5 па 11 сакавіка ён шматкроць выходзіў з дому, не выконваючы рэжым карантыну. 11 сакавіка правапарушальнік быў затрыманы паліцыяй і накіраваны ў спецыяльную медустанову для праходжання тэсту на COVID-19. Вынік яго тэстаў апынуўся адмоўным.
У адпаведнасці з патрабаваннем штаба прафілактыкі і кантролю COVID-19 раёна Улін, усе асобы, якія прыехалі з-за мяжы, павiнны своечасова зарэгістравацца ў вулічных або жыллёвых камітэтах і знаходзіцца на карантыне ў кватэры або ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.