У Пекіне ў нядзелю былі зафіксаваныя 10 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння новай каронавіруснай пнеўманіяй COVID-19. Пра гэта ў панядзелак паведаміў гарадскі камітэт па справах аховы здароўя.
Такім чынам, па стане на канец нядзелі, агульная колькасць завезеных у Пекін з-за мяжы пацверджаных выпадкаў захворвання ўзрасла да 107.
Чатыры з зафіксаваных у нядзелю выпадкі былі завезеныя з Вялікабрытаніі, астатнія-з Іспаніі, Францыі, ЗША і Пакістана.
У нядзелю ў кітайскай сталіцы не было зафіксавана новых лакальных выпадкаў заражэння COVID-19.
На канец нядзелі ў Пекіне было зарэгістравана ў агульнай колькасці 522 пацверджаных выпадкі захворвання COVID-19, сярод якіх 400 чалавек былі выпісаныя з бальніц пасля выздараўлення і 8 чалавек памерлі.