За суткі ў кантынентальнай частцы Кітая зарэгістраваныя 39 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19
  2020-03-23 17:13:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 сакавіка -- у Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР у панядзелак заявілі аб атрыманні паведамленняў аб 39 новых завезеных з-за мяжы выпадках COVID-19 за нядзелю. Такім чынам, агульная колькасць завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19 у Кітаі (без уліку даных Сянгана, Аамэня і Тайваня) дасягнула 353.

У Дзяржкамітэт паступілі паведамленні аб 39 новых пацверджаных выпадках COVID-19 у кантынентальнай частцы Кітая за нядзелю, усе яны былі ўвезеныя ў краіну з-за мяжы.

З 39 завезеных выпадкаў 10 былі зафіксаваныя ў Пекіне, 10-у Шанхаі, 6 - у прав. Фуцзянь, 6 - у прав. Гуандун, па двух - у правінцыях Шаньдун і Ганьсу і па адным - у правінцыях Чжэцзян, Хэнань і ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Чунцін, паведамілі ў ведамстве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040