Агульная колькасць хворых COVID-19 у Японіі дасягнула 1102
  2020-03-23 17:18:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 сакавіка-- паводле даных японскага тэлеканала NHK, да 10: 30 панядзелка па мясцовым часе агульная колькасць пацверджаных выпадкаў пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу/ COVID-19/, на тэрыторыі краіны павялічылася да 1102, што на 47 больш, чым у папярэдні дзень.

З усіх, хто захварэў COVID-19 унутры краіны, 41 чалавек памер, 272 пацыенты былі выпісаныя з бальніц. Да цяперашняга часу выпадкі заражэння зафіксаваныя ў 40 з 47 адміністрацыйных адзінак Японіі. У Хакайда, Айці, Хего, Асацы і Токіо колькасць тых, хто захварэў перавысіла 100 чалавек.

Сярод пасажыраў і членаў экіпажа круізнага лайнера Diamond Princess усяго было выяўлена 712 хворых COVID-19. Да нядзелі 574 чалавекі з іх вылечыліся, восем памерлі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040