23 сакавіка ўвечары старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў гэты ключавы ў барацьбе з эпідэміяй перыяд у поўнай меры адлюстроўваецца высокая ступень узаемадаверу паміж імі і высокі ўзровень кітайска-французскіх адносін. Краіны, працягваючы добрыя традыцыі, ахвяруюць адна адной супрацьэпідэмічныя і медыцынскія сродкі, што служыць узорам народам усіх краін у аказанні ўзаемадапамогі і падтрымкі і сумесным пераадоленні часовых цяжкасцей.
Сі Цзіньпін адзначыў, што пільна сочыць за бягучым развіццём эпідэміялагічнай сітуацыі ў Еўропе і Францыі. Французскі бок праводзіць шэраг актыўных і эфектыўных мер па прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі. "Я выказваю шчырую спагаду і цвёрдую падтрымку ўраду і народу Францыі", -- сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што кітайскі бок гатовы і далей аказваць французскаму боку пасільную падтрымку і дапамогу.
Сі Цзіньпін распавёў пра сітуацыю з прафілактыкай і супрацьэпідэмічным кантролем у Кітаі. Ён падкрэсліў, што Кітай і Францыя сумесна нясуць каласальную адказнасць за забеспячэнне бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя ў свеце і рэгіёне. Бакам варта весці шчырае супрацоўніцтва, прасоўваць развіццё сумесных даследчых праектаў, узмацняць супрацоўніцтва ў галіне санітарна-каранціннага кантролю на дзяржаўнай мяжы, падтрымліваць працу СААЗ, разам дапамагаць афрыканскім краінам ў належным вядзенні прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй, усімі сіламі фарміраваць супольнасць гігіены і здароўя . Кітайскі бок гатовы садзейнічаць узмацненню каардынацыі і супрацоўніцтва ў рамках ААН, "Групы дваццаці" і інш., накіраваных на ажыццяўленне сумесных мер прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй, удасканаленне сістэмы кіравання аховай здароўя, аказанне дапамогі краінам, якія развіваюцца, ва ўмацаванні свайго патэнцыялу.
Эмануэль Макрон азнаёміў з бягучай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Францыі. Ён адзначыў, што каласальная смеласць і рашучыя меры ўрада Кітая дазволілі за кароткі час эфектыўна ўзяць пад кантроль эпідэмію, у сувязі з чым ён выказвае сваё захапленне. Французскі бок удзячны кітайскаму боку за падтрымку і дапамогу. Францыя гатова весці двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, разам садзейнічаць узмацненню супрацоўніцтва бакоў у рамках "Групы дваццаці", СААЗ і іншых шматбаковых арганізацый, каб згуртавана весці барацьбу з эпідэміяй і супрацьстаяць ударам эпідэміі па глабальнай эканоміцы.
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў пагадзіліся падтрымліваць цесную сувязь, садзейнічаць двухбаковым абменам і супрацоўніцтву ў розных сферах, спрыяць бесперапыннаму паступальнаму развіццю кітайска-французскіх адносін на высокім узроўні, забяспечваць стабільнасць кітайска-французскіх, кітайска-еўрапейскіх вытворчых ланцужкоў.