Каментар: Амерыканскія палітыканы павінны адмовіцца ад падману свайго народа
  2020-03-24 11:26:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Нельга, каб Трамп уцёк!"- пад такім загалоўкам выйшаў артыкул «Нью-Ёрк таймс», у якім апісваецца асаблівы падыход амерыканскага кіраўніка да каронавіруса, які распаўсюджваецца цяпер у ЗША. Аўтар артыкула мяркуе, што прэзідэнт ЗША сваімі дзеяннямі спрабуе адцягнуць увагу амерыканскага народа, каб схаваць "паразу, раўнасільную катастрофе" ў супрацьстаянні эпідэміі.

На думку аўтара артыкула, Дональд Трамп нелагічны па двух пазіцыях. На працягу двух месяцаў ён абмяжоўваўся павярхоўнымі каментарамі эпідэміі, але некалькі дзён таму раптам заявіў, што даўно прадбачыў сур'ёзнасць бедства; намаганні КНР ён спачатку ўхваліў, адзначыўшы, што «вельмі ўдзячны за праяўленую празрыстасць», а потым стаў бесперапынна абліваць брудам Кітай, аж да таго, што назваў каронавірус «кітайскім».

Супярэчлівы падыход амерыканскага лідара да Кітая, вядома, на чымсьці заснаваны. Правільна кажа змест артыкула: яго мэта-зліць з сябе адказнасць і навязаць яе Кітаю для выратавання амерыканскага фондавага рынку і адказу на крытыку грамадства.

Аднак амерыканскі народ не падмануць. На самай справе, скандалы, якія ўзніклі ў гэтыя дні і звязаныя з інфармацыяй пра каронавірус і з продажамі акцый выклікаюць усё больш і больш гневу амерыканцаў.

Паводле звестак амерыканскіх СМІ, у разведцы ЗША ў студзені і лютым сакрэтна папярэдзілі аб магчымым ператварэнні каронавіруса ў глабальны крызіс. Аднак нават 26 лютага амерыканскі лідар усё яшчэ абяцаў, што амерыканскаму народу нічога не пагражае. Толькі 13 сакавіка было абвешчана аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне.

Шэраг амерыканскіх палітыкаў, у тым ліку і кіраўнік камітэта разведкі верхняй палаты Кангрэса ЗША Рычард Бёр, кінуліся прадаваць акцыі, даведаўшыся ад спецслужбаў пра вірус Covid-19 да абвалу біржаў, што стварыла вялікі скандал у краіне. Яны падумалі, перш за ўсё, аб сваіх акцыях, а не аб жыцці простых амерыканцаў.

Нягледзячы на дэфіцыт экспрэс-тэстаў на каронавірус, некалькім амерыканскім палітыкам і знакамітасцям далі магчымасць правесці тэставанне, нават у выпадку, калі ў іх не выяўленыя прыкметы захворвання. Гэта, магчыма, найбольш моцны ўдар па ўпэўненасці амерыканскага народа. У эпідэмічнай сітуацыі пазіцыя "багатыя перш за ўсіх" выклікала непакой амерыканскай грамадскасці. Аднак, лідар нацыі абыякава на гэта адказаў фразай «напэўна, гэта жыццё». Сумна, што ідэал "усе нараджаюцца роўнымі", вылучаны бацькам-заснавальнікам Злучаных Штатаў Томасам Джэферсанам у Дэкларацыі незалежнасці, цалкам праваліўся, не вытрымаўшы выпрабавання рэчаіснасцю цяперашняга амерыканскага грамадства.

У цяперашні час ЗША ўжо сталі адной з краін свету, найбольш пацярпелых ад эпідэміі. Услед за Штатамі Нью-Ёрк і Вашынгтон Каліфорнія 22 сакавіка абвясціла сябе сур'ёзна пацярпелым рэгіёнам краіны. Навуковыя супрацоўнікі Калумбійскага ўніверсітэта на днях папярэдзілі, што калі ў ЗША не будуць прынятыя эфектыўныя меры для стрымлівання эпідэміі, то ў пікавы момант за суткі колькасць новых выпадкаў захворвання ў краіне зможа дасягнуць 500 тыс.чалавек.

Калі б улады крыху раней праінфармавалі людзей пра рызыкі заражэння вірусам і своечасова распачалі супрацьэпідэмічныя меры, то сітуацыя ў ЗША была б іншай. Аднак, амерыканскія палітыканы, якія рызыкуюць жыццём простых людзей, імкнуцца перакладаць адказнасць на Кітай для адцягнення ўвагі грамадскасці.

У цяперашніх умовах дзеянні некаторых амерыканскіх палітыканаў пацвердзілі пазіцыю і меркаванне старэйшага навуковага супрацоўніка Ельскага ўніверсітэта Стывена Роўча пра тое, што Кітай стаў «казлом адпушчэння» для ўтойвання ўнутраных сацыяльных праблем у ЗША. Відавочна, што перанесці ўвагу аказалася значна прасцей, чым пераасэнсаваць свае ўчынкі. Параім не пераацэньваць свае здольнасці, не абражаць разумовыя якасці свайго народа. Варта пераключыць увагу на рашэнне актуальных праблем у супрацьэпідэмічнай працы, паставіць на першае месца забеспячэнне здароўя і жыцця людзей-інакш за гэта заплацяць яны самі!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040