Мэр Нью-Ёрка заявіў пра неадэкватную рэакцыю кіраўніка ЗША на каранавірус
  2020-03-24 15:08:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дональд Трамп не забяспечыў мабілізацыю агульнанацыянальных рэсурсаў на супрацьстаянне эпідэміі, заявіў кіраўнік Нью-Ёрка. «Мільёны, а нават дзясяткі мільёнаў амерыканцаў не зразумелі, што вы там робіце. Вы не змаглі выканаць свае прамыя абавязкі, калі краіна трапіла ў экстраную сітуацыю. Для супрацьстаяння каранавірусу трэба было мабілізаваць усе сілы, але незразумела, чаму вы так павольна дзейнічаеце», -- заявіў Біл Дэ Блазі.

Паводле яго слоў, ён ніяк не можа зразумець, чаму кіраўнік краіны вырашыў запусціць дзеянне закона аб абароннай вытворчасці толькі 18 сакавіка, які ўжо быў задзейнічаны некалькі разоў на працягу некалькіх дзясяткаў мінулых гадоў. 24 студзеня ў Нью-Ёрку адбыўся брыфінг, на якім было абвешчана аб прыняцці супрацьэпідэмічных мер. "Прэзідэнт ЗША павінен быў запусціць закон у дзеянне ўжо ў студзені-лютым, а не зараз", -- заявіў мэр Нью-Ёрка. Паводле яго слоў, праз 2-3 тыдні Нью-Ёрк будзе пазбаўлены ўсіх медыцынскіх рэсурсаў для барацьбы з каранавірусам, і зараз у гэтым дапамогуць толькі мабілізаваныя ўзброеныя сілы, "самае моцнае ў свеце войска", якое да гэтага часу цалкам не мабілізавана.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040