Міністэрства аховы здароўя Малазіі ў панядзелак заявіла, што па стане на 12:00 панядзелка ў краіне выяўлена яшчэ 212 выпадкаў захворвання на пнеўманію COVID-19. Такім чынам, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння вірусам дасягнула 1518 чалавек. 159 выздаравелі і і выпісаліся са шпіталяў, 14 пацыентаў памерлі.
Гендырэктар Міністэрства аховы здароўя Малазіі Нур Хішам Абдула ў той дзень на прэс-канферэнцыі адзначыў, што 123 з 212 новых выпадкаў заражэння звязаны з буйным рэлігійным фестывалем, якi праходзiў з канца лютага па пачатак сакавіка непадалёк ад Куала-Лумпура.
18 сакавіка ў Малайзіі на тэрыторыі ўсёй краіны на двухтыднёвы перыяд былі ўведзены строгія супрацьэпідэмічныя меры, якія ўключаюць забарону на перамяшчэнне насельніцтва без асаблівай неабходнасці, поўную забарону на правядзенне буйных калектыўных мерапрыемстваў, закрыццё ўсіх навучальных устаноў, спыненне працы некаторых крам, дзяржаўных і недзяржаўных структур, строгія абмежаванні на выезд і ўезд у краіну.
Прэм'ер-міністр Малазіі Мухідзін Ясін абвясціў аб рашэнні ўрада павялічыць фінансаванне для закупак медыцынскага абсталявання і ахоўных сродкаў. У канцы сакавіка ўрад прыме рашэнне аб неабходнасці падаўжэння ўведзеных абмежаванняў.