Па меры змяненняў у эпідэмічнай сітуацыі ўлады Кітая 23 сакавіка заявілі аб мерах абароны ад рээкспарту каронавіруснай інфекцыі/ COVID-19/, а таксама стрымлівання з'яўлення новых выпадкаў перадачы інфекцыі ўнутры краіны.
Пасяджэнне кіруючай групы ЦК КПК па стрымліванні і кантролі за COVID-19 правёў яе кіраўнік-член ПК Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.
Удзельнікі пасяджэння заклікалі да актыўнага і спарадкаванага аднаўлення працы і вытворчасці пры ўмове забеспячэння эфектыўных супрацьэпідэмічных мер.
"У цяперашні час распаўсюджванне эпідэміі ўнутры Кітая ў асноўным лакалізавана, аднак па - ранейшаму захоўваецца рызыка адзінкавых выпадкаў заражэння і ўспышкі эпідэміі ў асобных раёнах краіны", - гаворыцца ў апублікаванай па выніках пасяджэння заяве. У дакуменце ўтрымліваецца заклік да насельніцтва праяўляць пільнасць, бо агульнасусветная сітуацыя з пандэміяй па-ранейшаму застаецца сур'ёзнай.
Па словах удзельнікаў пасяджэння, у цяперашні час у супрацьэпідэмічнай стратэгіі варта прытрымлівацца двух кірункаў: спрыяць скарачэнню завезеных выпадкаў заражэння і не дапусціць унутранага распаўсюджвання інфекцыі ўнутры краіны, каб замацаваць дасягнутыя поспехі ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19.