Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Польшчы А. Дудам
  2020-03-25 18:31:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін увечары 24 сакавіка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што з пачатку эпідэміі пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу / COVID-19 /, урад і прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства Польшчы выказвалі сваю спагаду і падтрымку кітайскаму боку, і кітайскі народ ніколі гэтага не забудзе. Сябар пазнаецца ў бядзе, адзначыў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што кітайскі бок рашуча падтрымлівае намаганні ўрада і народа Польшчы ў барацьбе з эпідэміяй. Акрамя таго, Кітай разам з 17 краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы / ЦУЕ /, у тым ліку Польшчай, правёў відэаканферэнцыю з удзелам экспертаў у галіне аховы здароўя, своечасова дзеліцца інфармацыяй пра прафілактыку і супрацьэпідэмічны кантроль, а таксама адпаведнымі метадамі. Кітайскі бок рашуча прытрымліваецца канцэпцыі супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з эпідэміяй з усімі краінамі свету, уключаючы Польшчу, а таксама агульнымі намаганнямі абараняць глабальную бяспеку ў галіне грамадскай аховы здароўя, адзначыў ён.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што менавіта кітайскі народ стаў крыніцай сілы і ўпэўненасці для перамогі ў цяперашняй эпідэміі. 1,4-мільярднае насельніцтва Кітая дзейнічае ў адзіным парыве, аб'ядноўвае намаганні, умацоўвае рашучасць і вядзе ўпартую барацьбу з эпідэміяй, сказаў ён. Сі Цзіньпін падзяліўся, што яго глыбока крануў высакародны дух вялікай колькасці кітайскіх медыцынскіх работнікаў, якія не шкадуюць сябе і рызыкуюць уласным жыццём. "Народ - праўдзівы герой", адзначыў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што "толькі дзякуючы моцнай падтрымцы народа мы абавязкова зможам пераадолець усе цяжкасці і перашкоды, а таксама ажыццявіць вялікае адраджэнне кітайскай нацыі".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040