У Кітаі створана "тры лініі абароны" супраць увозу каронавіруса з-за мяжы - эксперт
  2020-03-25 19:13:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай здольны прадухіліць паўторную успышку COVID-19, выкліканую завезенымі з-за мяжы выпадкамі, з дапамогай "трох ліній абароны", сфарміраваных на фоне росту такіх выпадкаў. Пра гэта заявіў у аўторак аўтарытэтны кітайскі эпідэміёлаг.

На перадавой лініі барацьбы з завезенымі выпадкамі COVID-19 стаяць мытнікі, якія за мінулыя 40 дзён выявілі нямала пасажыраў, што заразіліся, шляхам вымярэння тэмпературы іх цела, а таксама з дапамогай праверкі гісторыі іх перасоўванняў, растлумачыў эпідэміёлаг У Цзунью з Кітайскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі за захворваннямі на прэс-канферэнцыі.

Другая лінія абароны складаецца ў тым, што ўсе прыбываючыя з-за мяжы абавязваюцца знаходзіцца на каранціне тэрмінам 14 дзён - менавіта столькі, як лічаць медыкі, доўжыцца інкубацыйны перыяд каронавіруса новага тыпу, адзначыў эпідэміёлаг.

Людзі, у якіх выявілі сімптомы захворвання COVID-19, дастаўляюцца ў спецыяльна прызначаныя бальніцы для лячэння, дадаў ён.

На трэцяй лініі змагаюцца вопытныя медработнікі. Яны закліканы вылічаць тых, хто заразіўся, каго не ўдалося выявіць на першых двух лініях, канстатаваў У Цзунью. Між тым, на дадзены момант не было выпадкаў, калі пацыента, што прыехаў сюды з-за мяжы, атрымалася выявіць толькі на гэтай фінальнай лініі, падкрэсліў ён.

У панядзелак у Кітаі было зафіксавана 74 завезеных выпадкі COVID-19. У агульнай колькасці па стане на канец панядзелка гэтая лічба дасягнула 427.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040