Шанхайскі міжнародны аэрапорт Хунцяа прыпыніць усе трансгранічныя рэйсы
  2020-03-25 19:17:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шанхайскі міжнародны аэрапорт Хунцяа спыніць усе міжнародныя рэйсы і рэйсы ў / з Сянгана, Аамэня і на / с Тайваня з серады на фоне росту колькасці завезеных выпадкаў COVID-19, паведамілі мясцовыя ўлады ў аўторак.

Усе адпаведныя рэйсы будуць пераведзены ў Шанхайскі міжнародны аэрапорт Пудун. Хунцяа будзе функцыянаваць як альтэрнатыўная паветраная гавань.

З панядзелка ўсе асобы, якія прыбываюць у горад з іншых краін, павінны будуць прайсці тэст на нуклеінавыя кіслоты для выяўлення каронавіруса.

У панядзелак гарадскія ўлады паведамілі пра дзевяць новых завезеных з-за мяжы пацверджаных выпадкаў COVID-19, у выніку чаго іх агульная колькасць у горадзе дасягнула 75. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040