Ва Ухане здымуць абмежаванне на выезд за мяжу 8 красавіка
  2020-03-25 19:17:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У найбольш пацярпелым ад эпідэміі каронавіруса новага тыпу г. Ухане / прав. Хубэй, Цэнтральны Кітай / с 8 красавіка, праз больш за два месяцы з моманту закрыцця горада, будзе зняты кантроль над памежнымі калідорамі для выезда за мяжу. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады ў аўторак.

Паводле паведамлення правінцыйнага штаба па прафілактыцы і кантролі эпідэміі, якія знаходзяцца ў правінцыі Хубэй людзі змогуць пакінуць Ухань і Хубэй пры наяўнасці "зялёнага" кода здароўя, які сведчыць аб адсутнасці кантактаў з хворымі COVID-19 або людзьмі з падазрэннем на заражэнне гэтай хваробай.

З дакумента вынікае, што ў астатніх рэгіёнах Хубэя будзе знята абмежаванне на выезд за мяжу правінцыі з 25 сакавіка.

23 студзеня Ухань абвясціў аб беспрэцэдэнтным абмежаванні руху, уключаючы прыпыненне мясцовага грамадскага транспарту і ўсіх выязных авіярэйсаў і цягнікоў з мэтай стрымлівання распаўсюджвання COVID-19 на сваёй тэрыторыі. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040