У прав. Хубэй за выключэннем г. Ухань здымаюць абмежаванні на выезд
  2020-03-25 19:19:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай /, найбольш сур'ёзна пацярпелай ад эпідэміі каронавіруса новага тыпу ў Кітаі, з 25 сакавіка здымаюць абмежаванні на выезд з розных раёнаў правінцыі за выключэннем горада Ухань / адм. цэнтр прав. Хубэй /, які лічыцца эпіцэнтрам успышкі эпідэміі, паведамілі мясцовыя ўлады.

У раёне на стыку г. Хуанган / прав. Хубэй / і г. Цзюцзян суседняй правінцыі Цзянсу / Усходні Кітай / дзясяткі людзей чакалі выезду з прав. Хубэй позна ўвечары ў аўторак. Карэспандэнты інфармагенцтва Сіньхуа на месцы ўбачылі больш за 20 аўтамабіляў і дзесяць з лішнім матацыклаў.

Чыгуначныя зносіны ўжо пачынаюць аднаўляцца ў правінцыі.

Цягнікі прыбываюць і адпраўляцца з прав. Хубэй, пачынаючы з 25 сакавіка, за выключэннем 17 станцый у г. Ухань, паведамілі ў кампаніі China Railway Wuhan Group Co., Ltd.

Прыбываючыя цягнікі пачнуць прыязджаць на 17 станцый адміністрацыйнага цэнтра прав. Хубэй з суботы, 28 сакавіка, у той час як адбыццё чыгуначных саставаў адновіцца з 8 красавіка, адзначыла кампанія.

Ва Ухане абмежаванне на выезд будзе знята з 8 красавіка.

23 студзеня Ухань абвясціў аб беспрэцэдэнтных абмежаваннях перасоўванняў людзей, у тым ліку аб прыпыненні працы грамадскага гарадскога транспарту і ўсіх выходных рэйсаў паветранага і чыгуначнага транспарту, каб стрымаць эпідэмію ў межах рэгіёну. Падобныя абмежаванні былі неўзабаве ўведзены ў іншых раёнах прав. Хубэй.

У панядзелак у г. Ухань быў зафіксаваны адзін новы пацверджаны выпадак захворвання COVID-19 пасля таго, як у горадзе ўжо на працягу пяці дзён запар не было зарэгістравана новых выпадкаў заражэння. Гэты выпадак быў адзіным новым пацверджаным выпадкам, выяўленым на тэрыторыі прав. Хубэй. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040