Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 за межамі Кітая перавысіла 291 тыс. - СААЗ
  2020-03-25 19:20:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на пнеўманію, выкліканую каронавірусам новага тыпу / COVID-19 /, за межамі Кітая дасягнула 291.010, вынікае з апублікаваных у аўторак даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ /.

Як адзначаецца ў штодзённым дакладзе СААЗ, па стане на 10:00 аўторка па цэнтральнаеўрапейскім часе колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 за межамі КНР у параўнанні з папярэднім днём ўзрасла на 39681 і склала 291010. Колькасць памерлых за межамі Кітая ў параўнанні з папярэднім днём ўзрасла на 1715 і склала 12948 чалавек.

Агульная колькасць тых, хто захварэў па ўсім свеце ў параўнанні з папярэднім днём узрасла на 39.827 і склала 372.757 чалавек. Колькасць памерлых у параўнанні з папярэднім днём вырасла на 1722 і дасягнула 16231 чалавека.

За мінулыя суткі першыя выпадкі заражэння новым каронавірусам выяўлены на тэрыторыі М'янмы, Беліза, Дамінікі і аставоў Тэркс і Кайкас. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040