Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі А. Меркель
  2020-03-26 11:32:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін учора ўвечары правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі народ ніколі не забудзе, як у самым пачатку эпідэміі COVID-19 А. Меркель выказала сваё спачуванне і падтрымку Кітаю, а ўрад і прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства Германіі адзін за адным працягнулі руку дапамогі. У цяперашні час з-за эпідэміі Германія сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі, і кітайскі народ спачувае Германіі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што вірус не ведае межаў і з'яўляецца сумеснай праблемай, з якой сутыкнулася чалавецтва. На яго думку, ніводная дзяржава свету не можа стаяць у баку і клапаціцца толькі пра сябе. У працэсе барацьбы з эпідэміяй адносіны паміж Кітаем і Германіяй, а таксама паміж Кітаем і ЕС паказалі сілу згуртаванасці і супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў, што Кітай і Германія павінны і далей належным чынам працаваць над фарміраваннем актуальнага палітычнага парадку дня, садзейнічаць абменам і супрацоўніцтву, адстойваць стабільнасць кітайска-германскіх і кітайска-еўрапейскіх вытворчых ланцужкоў, выяўляць патэнцыял супрацоўніцтва ў новых галінах, каб змякчаць удар ад боку эпідэміі.

Ангела Меркель, у сваю чаргу, сказала, што Еўропа сутыкаецца з сур'ёзнай эпідэмічнай сітуацыяй, і германскі бок прымае рашучыя меры па прафілактыцы і кантролі над эпідэміяй. Германія дзякуе кітайскаму боку за своечасова аказаную неацэнную дапамогу, сказала яна, выказаўшы спадзяванне на супрацоўніцтва ў галіне распрацоўкі вакцыны і медыкаментаў, каб стварыць узор згуртаванасці перад тварам эпідэміі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040