Для Сі Цзіньпіна інтарэсы народа вышэй за ўсё
  2020-03-26 14:30:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праца па барацьбе з каранавіруснай пнеўманіяй у Кітаі працягваецца. Лідар краіны высунуў выразныя патрабаванні для аб'яднання намаганняў і распрацоўкі навуковых і адрасных мер па супрацьстаянні і кантролі над эпідэміяй, агучыў агульныя планы па рашучаым стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі і атрыманні перамогі над эпідэміяй.

Сі Цзіньпін не раз загадваў ставіць на першы план бяспеку жыцця і здароўе народа, вызначыў курс па выратаванні і лячэнні пацыентаў, а таксама выступіў з выразнымі патрабаваннямі надаваць асаблівую ўвагу і клопат медыкам на перадавой лініі барацьбы з эпідэміяй.

Сі Цзіньпін даў указанні аб планаванні супрацьэпідэмічнай працы, забеспячэнні жыцця насельніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця з улікам інтарэсаў народа і сітуацыі з развіццём эпідэміі ў розных рэгіёнах краіны.

23 лютага ў Пекіне прайшло пасяджэнне па каардынацыі і прасоўванні супрацьстаяння і кантролю над эпідэміяй пнеўманіі і па вызначэнні курсу і планаў работы па дасягненні мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы год. Выступаючы на пасяджэнні, Сі Цзіньпін заявіў, што па хуткасці і маштабах распаўсюджвання інфекцыі і складанасці кантролю, эпідэмія каранавіруснай пнеўманіі стала самай значнай і надзвычайнай падзеяй у сферы грамадскай аховы здароўя з моманту ўтварэння новага Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040