Кітай паабяцаў аказаць дапамогу больш чым 80 краінам у барацьбе з COVID-19
  2020-03-26 15:55:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік міністра замежных спраў КНР Ло Чжаахуэй заявіў у чацвер, што Кітай паабяцаў аказаць экстранную дапамогу больш чым 80 краінам, а таксама міжнародным і рэгіянальным арганізацыям, уключаючы Сусветную арганізацыю аховы здароўя і Афрыканскі саюз. Гэта дапамога ўключае ў сябе рэагенты для тэсціравання і маскі, паведаміў кітайскі чыноўнік. Ён дадаў, што Кітай таксама ахвяраваў СААЗ 20 млн долараў на садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў гэтым кірунку.

"Кітай глыбока спачувае краінам, пацярпелым ад пандэміі, і добраахвотна прапанаваў ім пасільную дапамогу", -- заявіў Ло Чжаахуэй на прэс-канферэнцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040