Каментарый: У няпростай сітуацыі з эпідэміяй некаторыя палітыкі ЗША проста звар'яцелі на абвінавачванні іншых
  2020-03-27 14:03:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Прапанова ад Дзярждэпартамэнта ЗША на канферэнцыі кіраўнікоў МЗС G7 перайшла ўсе межы, ніхто не можа пагадзіцца з іх дзеяннямі і спрабаваць распаўсюджваць падобнага роду інфармацыю". 25 сакавіка ў паведамленні агенцтва CNN прыводзіцца гэта цытата аднаго еўрапейскага дыпламата. Тут маецца на ўвазе спроба дзяржсакратара ЗША Майка Пампея ўвесці тэрмін «уханьскі вірус» у сумеснае камюніке канферэнцыі кіраўнікоў МЗС G7. Гэтыя дзеянні атрымалі адмову з боку іншых краін. З-за абсурдных паводзін М.Пампеі на канферэнцыі не ўдалося апублікаваць сумеснае камюніке.

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыан пасля канферэнцыі кіраўнікоў МЗС G7 адзначыў, што цяперашні крызіс не павінен выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах, і што ў імя эфектыўнага рэагавання на стрымліванне каранавіруснай інфекцыі ўсе здагадкі павінны саступіць месца глабальнай згуртаванасці і сумеснай працы. Гэтыя словы расцэньваюцца як безназоўная крытыка ў адрас Майка Пампеі.

Паводле апошніх статыстычных даных, апублікаваных Універсітэтам Джона Хопкінса ЗША, па стане на 07:00 па пекінскім часе 26 сакавіка ў ЗША паведамілі пра 65285 пацверджаных выпадках новай пнеўманіі і 926 выпадках смяротнага зыходу, прычым больш за 10 тыс. новых пацверджаных выпадкаў на працягу трох дзён запар. Прадстаўнік СААЗ 24 сакавіка даў прагноз, што ЗША могуць стаць «эпіцэнтрам» цяперашняй глабальнай эпідэміі каранавіруса новага тыпу. Менавіта ў гэтай надзвычай няпростай сітуацыі некаторыя амерыканскія палітыкі не хочуць бачыць відавочнага і прадпрымаць экстраных мер.

Раней, 6 сакавіка, Майк Пампея пачаў адкрыта называць каранавірус «уханьскім вірусам», пасля гэтага амерыканскія палітыкі працягвалі абліваць брудам Кітай, выкарыстоўваючы гэты прыназоўнік. Нягледзячы на тое, што кіраўнік ЗША на днях паведаміў, што больш не будзе выкарыстоўваць словазлучэнне «кітайскі вірус», словы і дзеянні Майка Пампеі дэманструюць, што некаторыя палітыкі ЗША ўсё яшчэ адчуваюць варожасць і поўныя забабонаў у дачыненні да Кітая. Яны па-ранейшаму спрабуюць выкарыстаць любую магчымасць для крытыкі Кітая ў спробе адцягнуць абвінавачванні з боку народа ў неэфектыўнасці іх працы ў супрацьэпідэмічнай барацьбе.

Эпідэмія з'яўляецца агульным ворагам чалавецтва, а згуртаванасць і супрацоўніцтва ў дадзенай сітуацыі сталі агульным выбарам міжнароднай супольнасці. У цяперашні час па меры аптымізацыі ўнутранай працы па папярэджанні і кантролі эпідэміі Кітай аказвае пасільную дапамогу пацярпелым ад эпідэміі краінам, дзеліцца вопытам. У тэлефоннай размове з лідарамі Вялікабрытаніі і Францыі старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прасоўвання супрацоўніцтва ў рамках ААН і «Групы 20».

Спадзяёмся, што некаторыя амерыканскія палітыкі ўважліва прыслухаюцца да рацыянальных меркаванняў з боку міжнароднай супольнасці і сваіх калег у ЗША, і, нарэшце, спыняць неабгрунтавана крытыкаваць Кітай. Іх дзеянні пакуль ніяк не дапамагаюць у барацьбе з інфекцыяй, а толькі сур'ёзна перашкаджаюць міжнароднаму супрацоўніцтву ў эфектыўнай супрацьэпідэмічнай барацьбе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040