Кітай скароціць колькасць міжнародных рэйсаў у мэтах утаймавання тэндэнцыі павелічэння колькасці завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19
  2020-03-27 17:09:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая / УГАК / у чацвер выпусціла цыркуляр аб далейшым скарачэнні колькасці міжнародных рэйсаў у рамках намаганняў па спыненні прытоку новых выпадкаў захворвання новай каронавіруснай пнеўманіяй COVID-19.

Усім айчынным авіякампаніям дазволена выконваць толькі адзін рэйс у кожную краіну на тыдзень, у той час як замежныя авіякампаніі павінны захоўваць толькі адзін паветраны маршрут у Кітай, і не павінна быць больш аднаго рэйса на тыдзень для кожнага авіяамаршрута ў Кітай, гаворыцца ў цыркуляры УГАК, які ўступіць у сілу з 29 сакавіка.

УГАК таксама запатрабавала ад усіх авіякампаній загадзя падаваць заяўкі на палётныя планы ў адпаведнасці з патрабаваннямі цыркуляра.

Акрамя таго, таксама будуць прынятыя больш строгія меры для стрымлівання распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу на рэйсах, якія прыбываюць або пакідаюць краіну, і забеспячэння таго, каб каэфіцыент загрузкі пасажырскіх месцаў быў ніжэй за 75 працэнтаў, гаворыцца ў паведамленні УГАК, якое тлумачыць, што ў выпадку неабходнасці ведамства можа яшчэ больш скараціць колькасць міжнародных рэйсаў.

Паводле афіцыйных звестак, да канца серады колькасць завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19 перавысіла 541 у Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040