Каментарый: Навошта Майк Пампея падлівае масла ў агонь эпідэмічнай катастрофы ў ЗША
  2020-03-30 11:31:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сітуацыя з эпідэміяй каранавіруснай інфекцыі ў ЗША пагаршаецца з кожным днём, паводле апошніх даных Універсітэта Джонса Хопкінса. Па стане на вечар суботы па паўночнаамерыканскім усходнім часе колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у ЗША павялічылася да 121117, ад віруса памерлі 2010 чалавек. Здагадка СААЗ аб тым, што ЗША стануць эпіцэнтрам пандэміі, стала рэальнасцю.

Варта адзначыць, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў больш актыўна рэагаваць на міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй. У тэлефоннай размове са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ён паабяцаў, што «асабіста будзе займацца амерыканска-кітайскімі адносінамі, каб ліквідаваць усе перашкоды і засяродзіць увагу на супрацоўніцтве ў супрацьэпідэмічнай галіне».

Аднак кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША не ўспрыняў гэты паварот у сітуацыі, а наадварот, працягнуў настойваць на распаўсюджанні ідэй, накіраваных на падрыў кітайска-амерыканскага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва. Мэта пастаянных нападак на Кітай Майка Пампеі заключаецца ў назапашванні палітычнага капіталу. Так ён спрабуе дамагчыся максімальнай палітычнай выгады і рэалізаваць усе свае палітычныя амбіцыі ва ўмовах нарастаючай нявызначанасці на палітычнай арэне ЗША.

Па выніках нядаўняга экстраннага саміта «Групы дваццаці» выйшла заява, у якой гаворыцца, што «самая актуальная сёння задача -- супрацьстаяць пандэміі і яе ўздзеянню на ахову здароўя, сацыяльную сферу і эканоміку». Аналітыкі адзначаюць, што Майк Пампея і некаторыя іншыя сваімі выказваннямі і дзеяннямі спрыяюць далейшай ізаляцыі ЗША на сусветнай арэне, што стварае вялікія цяжкасці для супрацьстаяння эпідэміі ў саміх Злучаных Штатах.

У артыкуле часопіса «Замежная палітыка» гаворыцца, што ЗША пакутуюць ад недахопу медыцынскіх сродкаў і матэрыялаў. У сувязі з гэтым Дзярждэпартамент ЗША даў указанне дыпламатам, каб яны аказалі ціск на замежныя краіны і прадпрыемствы з мэтай павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і экспарту ў ЗША ахоўнага медыцынскага абсталявання і матэрыялаў. Атрымліваецца так, што, з аднаго боку, амерыканскія палітыкі паклёпнічаюць на іншыя краіны, правакуючы канфрантацыю, а з другога -- усяляк спрабуюць атрымаць супрацьэпідэмічныя дапамогу. Хацелася б спытаць Майка Пампею: ці не сорамна яму праяўляць такую двудушнасць?

Як вядома, зыходзячы з прынцыпаў гуманізму, міжнародная супольнасць аказвае матэрыяльную дапамогу ЗША, і гэта адбываецца зусім не з-за «ціску» некаторых амерыканскіх палітыкаў, а па добрай волі.

У ЗША пачаўся самы крытычны момант у супрацьстаянні эпідэміі. Калі амерыканскі ўрад працягне заставацца абыякавым да Майка Пампеі, то ЗША заплацяць за гэта вельмі дарагой цаной -- магчыма, поўнай ізаляцыяй краіны на міжнароднай арэне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040