У Вялікабрытаніі зафіксавана больш за тысячу выпадкаў смерці ад COVID-19
  2020-03-30 11:32:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных, апублікаваных Міністэрствам аховы здароўя Вялікабрытаніі ў суботу, у краіне налічваецца больш за 17 тыс. людзей, што заразіліся каронавірусам новага тыпу /COVID-19/, больш за тысячу з іх ужо памерлі.

Згодна з апублікаванай статыстыкай, у Злучаным Каралеўстве было зарэгістравана 17089 выпадкаў заражэння COVID-19, што на 2546 больш, чым у папярэдні дзень. Агульная колькасць выпадкаў смерці там павялічылася да 1019.

У Вялікабрытаніі паскараецца будаўніцтва часовых бальніц. Так, у Лондане завяршаецца пераабсталяванне выставачнага цэнтра ў часовую бальніцу. У вызначаны час там будзе павялічана колькасць койка-месцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040