Па стане на вечар суботы па паўночнаамерыканскім усходнім часе колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у ЗША павялічылася да 121117, памерлі 2010 чалавек. Больш за ўсё выпадкаў захворвання зафіксавана ў штаце Нью-Ёрк, у бальніцы Elmhurst hospital у раёне Куінз усяго за суткі памерлі 13 чалавек. Амерыканскія медыкі назвалі сітуацыю ў бальніцы «катастрофай». Па іх словах, хворыя паміраюць у бальніцы, а за яе межамі велізарныя чэргі людзей, якія прыйшлі здаць аналіз на каранавірус.
Па паведамленнях СМІ, у сувязі з хуткім распаўсюджваннем інфекцыі і павелічэннем магчымасцей тэсціравання колькасць пацверджаных заражаных рэзка ўзрасла, аднак да гэтага часу ў 36 штатах аналізы на каранавірус здалі каля дзесяці тысяч чалавек.
У артыкуле былога чыноўніка службы забеспячэння біялагічнай бяспекі ЗША пад эгідай амерыканскага Савета па нацыянальнай бяспецы гаворыцца, што ў траўні 2018 года Дональд Трамп расфарміраваў гэту структуру, тады ж таксама быў звольнены начальнік каманды Белага Дома па супрацьэпідэмічнай рабоце, член Савета па нацыянальнай бяспецы ЗША Цімаці Зімер. На думку чыноўніка, гэта акалічнасць перашкодзіла амерыканскай адміністрацыі супрацьстаяць націску каранавіруса.
У артыкуле часопіса «Замежная палітыка» гаворыцца, што скарачэнне бюджэту на патрэбы аховы здароўя вядзецца з 2018 года. Тады ўрад прыняў рашэнне скараціць выдаткі на ахову здароўя ў памеры 15 мільярдаў долараў. Акрамя таго, скарочаны бюджэт Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, Савета па нацыянальнай бяспецы, Міністэрства бяспекі, Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў -- гэта значыць «Крызісны фонд» недаатрымаў 30 мільёнаў долараў.