Саміт "Дваццаткі": на агульныя выклікі варта адказаць яднаннем і каардынацыяй дзеянняў
  2020-03-30 17:45:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Наступіў крытычна важны момант, калі мы павінны адказаць на ўсе выклікі і аператыўна дзейнічаць!",- з гэтым заклікам выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін 26 сакавіка ўвечары на спецыяльным саміце лідараў "Групы дваццаці" / G20 / рэагавання на пандэмію новай каронавіруснай пнеўманіі COVID-19.

У ключавы момант супрацьстаяння эпідэміі лідары галоўных эканомік свету і міжнародных арганізацый упершыню за ўсю гісторыю самітаў сустрэліся ў фармаце відэаканферэнцыі.

На экстранным саміце старшыня КНР Сі Цзіньпін высунуў чатыры прапановы, якія выклікалі вялікі рэзананс у міжнароднай супольнасці. Паводле яго слоў, па-першае, варта праяўляць рашучасць у супрацьстаянні новаму каронавірусу ў глабальным маштабе. Па-другое, варта дзейнічаць разам і вывесці пытанні кантролю і лячэння на міжнародны ўзровень. Па-трэцяе, варта падтрымаць дзейнасць міжнародных арганізацый. Па-чацвёртае, варта палепшыць міжнародную каардынацыю ў пытаннях макраэканамічных рашэнняў.

Напярэдадні саміту Сі Цзіньпін правёў 26 тэлефонных гутарак з лідарамі 22 краін і міжнародных арганізацый. У прыватнасці, 14 тэлефонных гутарак ён правёў з кіраўнікамі краін "Вялікай дваццаткі".

Да цяперашняга моманту кітайскі ўрад аказаў экстранную дапамогу 89 краінам і 4 міжнародным і рэгіянальным арганізацыям, у тым ліку, СААЗ, Афрыканскага саюза, прадаставіўшы ім рэактывы, маскі і іншыя медыцынскія матэрыялы. Акрамя таго, Кітай накіраваў 20 мільёнаў долараў у СААЗ на міжнароднае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва. Рэгіянальныя ўлады, прадпрыемствы і грамадскія арганізацыі Кітая таксама аказалі актыўную дапамогу краінам, якія пакутуюць ад эпідэміі. Такую велізарную па сваім маштабе дапамогу Кітай аказаў упершыню з 1949 года, гэта значыць з утварэння КНР.

Як адзначаецца ў каментарах, менавіта ў гэты крытычны момант высунутая Кітаем канцэпцыя глабальнай супольнасці адзінага лёсу як ніколі дэманструе сваю актуальнасць і надзённы характар.

Наспеў момант, калі ўсе члены "Групы дваццаці" павінны прыняць экстранныя меры, праявіць сваю кіруючую сілу і рашучасць як развітыя эканомікі і краіны з рынкам, што фарміруецца, рэалізаваць усе важныя рашэнні саміту, каб унесці ўклад у супрацьстаянне каронавіруснай інфекцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040