Кітай акажа яшчэ больш падтрымкі пацярпелым ад эпідэміі прадпрыемствам
  2020-03-31 11:05:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай прыме больш мэтанакіраваныя меры для аказання падтрымкі пацярпелым ад эпідэміі COVID-19 малым і сярэднім прадпрыемствам, каб яны змаглі перазапусціць вытворчасць і працягвалі развівацца.

Сі Цзіньпін зрабіў такую заяву падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Чжэцзян. Напярэдадні ў Нінбо пры наведванні сэрвіснага цэнтра прамысловага парку, дзе вырабляюцца высакаякасныя аўтазапчасткі, Сі Цзіньпін пагутарыў з персаналам прамысловага парку, прадстаўнікамі кіраўніцтва малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама іх супрацоўнікамі, якія вярнуліся ў правінцыю Чжэцзян.

Ужо ўкараняецца цэлая серыя мер, якія будуць паляпшацца ў сувязі са змяненнем сітуацыі, сказаў Сі Цзіньпін. Ён дадаў, што будзе прадстаўлена яшчэ больш мэтанакіраваных мер для аказання падтрымкі малым і сярэднім прадпрыемствам у перазапуску вытворчасці дзеля іх далейшага развіцця.

"Мы павінны супрацьстаяць выклікам. Пры падтрымцы партыі і ўрада мы, нягледзячы на ўсе цяжкасці, абавязаны іх пераадольваць", -- падкрэсліў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040