Па меры распаўсюджвання каранавіруса ў глабальным маштабе навукоўцы ўсё больш займаюцца даследаваннямі ў дачыненні да крыніцы яго паходжання. Не так даўно ў інтэрв'ю Амерыканскай радыёвяшчальнай кампаніі (ABC) прафесар Тулейнскага ўніверсітэта ЗША Роберт Гары паведаміў, што на яго думку, крыніцай узнікнення каранавіруса новага тыпу не з'яўляецца рынак ва Ухане. Гэта выснова вучонага неўзабаве выклікала павышаную ўвагу міжнароднай супольнасці. Роберт Гары сказаў: «Я магу сказаць, што гэта не біялагічная зброя, ніхто не зможа стварыць гэты вірус у лабараторыі, ён мае натуральнае паходжанне. Мы не ведаем дакладна, калі з'явіўся гэты вірус, можа некалькі месяцаў таму, можа некалькі гадоў таму, ці нават некалькі дзесяцігоддзяў -- у канчатковым рахунку, з ім адбылася нейкая мутацыя, і ён пачаў хутка распаўсюджвацца».
«Інтэлектуальны цэнтр» Канады GlobalResearch на сайце globalresearch.ca апублікаваў артыкул, у якім адзначаецца, што на аснове аналізу, зробленага вірусолагамі Тайваня адносна крыніцы паходжання каранавіруса, які масава распаўсюдзіўся ў Іране і Італіі, выяўлены адрозненні паміж эпідэміялагічнымі геномамі віруса. У артыкуле таксама паказваецца, што, паколькі ў гэтым пытанні заходнія СМІ надаюць больш увагі Кітаю, многія людзі лічаць, што каранавірус распаўсюдзіўся з Кітая ў іншыя краіны. На думку аўтара артыкула, гэта сцвярджэнне, відаць, з'яўляецца памылковым.