"Чайна Мабайл", адзін з трох вядучых тэлекамунікацыйных аператараў Кітая, абвясціў аб намеры пабудаваць каля 300 тыс. базавых станцый 5G і пакрыць камерцыйным доступам да сеткі 5G усе кітайскія гарады павятовага ўзроўню да канца 2020 года.
Па стане на канец 2019 года кампанія ўжо стварыла каля 50 тыс. базавых станцый 5G і адкрыла доступ да сеткі 5G у 50 гарадах Кітая.
"Чайна Мабайл" будзе старанна працаваць у мэтах нейтралізацыі ўплыву эпідэміі і для прасоўвання рэалізацыі праграмы "5G+", каб стымуляваць грамадскі інфармацыйны паток, прамысловую трансфармацыю і мадэрнізацыю, а таксама стварэнне "лічбавага" грамадства, заявілі ў кампаніі ў пятніцу. Кампанія гатова ўзмацняць інтэграцыю тэхналогіі 5G у розныя аспекты сацыяльна-эканамічнага жыцця, больш якасна абслугоўваць грамадства і асвойваць новыя формы інфармацыйнага спажывання, адзначаецца ў заяве кампаніі. У прыватнасці, плануецца паглыбіць прымяненне тэхналогій "5G+ Вялікія даныя" у ахове здароўя.
"Чайна Мобайл" таксама плануе да канца бягучага года павысіць колькасць карыстальнікаў сеткі 5G да 70 млн чалавек, а аб'ём продажаў тэрмінальных прылад 5G -- да 100 млн адзінак.