Беларуская авіяцыя падключылася да дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі. У прыватнасці, самалёт Boeing 747 авіякампаніі "Трансавіяэкспарт" даставіў гуманітарную дапамогу з Кітая ў Сербію: медыцынскія маскі, пальчаткі, ахоўнае адзенне і іншыя неабходныя тавары медыцынскага прызначэння. "Беларускія пілоты, якія забяспечвалі дастаўку гуманітарнага грузу, максімальна выконвалі ўсе неабходныя меры бяспекі згодна з рэкамендацыямі СААЗ", -- адзначылі ў прэс-службе.
У Мінтрансе звярнулі ўвагу, што ў пералік найбольш пацярпелых галін эканомікі ў выніку пандэміі COVID-19 патрапіла грамадзянская авіяцыя. "Гэта галіна мае вырашальнае значэнне для развіцця бізнесу і гандлю, а таксама гуманітарнага ўзаемадзеяння. Дэпартамент па авіяцыі сумесна з авіякампаніяй "Белавія" і Міністэрствам замежных спраў прымае ўсе намаганні па захаванні паветраных зносін з Масквой", -- сказаў дырэктар дэпартамента Арцём Сікорскі.