Кітай запусціў аперацыю "Нябесная сетка-2020" па вышуку збеглых карумпіраваных чыноўнікаў
  2020-03-31 17:45:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у панядзелак запусціў новы віток нацыянальнай аперацыі па вышуку збеглых карумпіраваных чыноўнікаў. Аперацыя пад кодавай назвай "Нябесная сетка-2020" запушчана ў мэтах злову падазраваных у здзяйсненні службовых злачынстваў, якія ўцяклі за мяжу. У аперацыі задзейнічана некалькі органаў. Дзяржаўны наглядны камітэт адказвае за пераслед уцекачоў i вяртанне незаконных актываў. Вярхоўны народны суд -- за пераслед незаконных актываў, а Міністэрства грамадскай бяспекі -- за пераслед падазраваных у эканамічных злачынствах.

У ходзе аперацыі Народны банк Кітая будзе сумесна з МГБ працаваць над прадухіленнем і спыненнем вываду нелегальных грашовых сродкаў на замежныя рахункі, а аддзел ЦК КПК па арганізацыйнай працы сумесна з МГБ і іншымі кампетэнтнымі ведамствамі засяродзіцца на расследаванні выпадкаў нелегальнага набыцця падазраванымі праязных дакументаў.

За першыя 11 месяцаў 2019 года ў рамках аперацыі "Нябесная сетка-2019" у Кітай з-за мяжы быў рэпатрыяваны 1841 уцякач, а таксама вернуты незаконна атрыманыя імі грошы на агульную суму больш за 4 млрд юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040