Аргкамітэт зімовай Алімпіяды-2022 у Пекіне ацэніць уплыў новых тэрмінаў правядзення Гульняў у Токіа
  2020-04-01 11:23:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з пераносам Алімпійскіх гульняў у Токіа на лета 2021, арганізатары Зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне паведамілі агенцтву "Сіньхуа", што яны ацэняць уздзеянне пераносу імпрэзы на новыя даты, каб забяспечыць паспяховае правядзенне зімовай Алімпіяды.

Напярэдадні Міжнародны алімпійскі камітэт і мясцовы аргкамітэт сумесна абвясцілі аб рашэнні правесці Алімпійскія гульні ў Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.

"Новыя даты Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа азначаюць, што мы сутыкнуліся з асаблівай сітуацыяй, калі летнія і зімовыя гульні павінны адбыцца з розніцай у паўгода", -- сказаў прадстаўнік аргкамітэта Гульняў-2022 года ў Пекіне. "Мы правядзём дэталёвую ацэнку таго, як новыя тэрміны правядзення Гульняў у Токіа паўплываюць на зімовую Алімпіяду 2022 года ў Пекіне. У той жа час мы будзем падтрымліваць цесную сувязь з МАК, каб правільна ўрэгуляваць сітуацыю і паспрыяць нашай падрыхтоўцы ва ўсіх адносінах. Мы верым у паспяховае правядзенне як летніх гульняў у Токіа, так і зімовых гульняў -- у Пекіне ", -- дадаў чыноўнік.

Паралімпійскія гульні 2020 года ў Токіа пройдуць з 24 жніўня па 5 верасня 2021 года, а зімовыя гульні 2022 года ў Пекіне пачнуцца праз 5 месяцаў -- 4 лютага. Па заканчэнні Алімпіяды ў Пекіне з 22 кастрычніка па 9 лістапада 2022 года ў Дакары пройдуць летнія юнацкія Алімпійскія гульні.

25 сакавіка прэзідэнт МАК Томас Бах падчас відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі СМІ адзначыў, што правядзенне запар трох буйных мерапрыемстваў стане велізарным выклікам для МАК. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040