Не варта разглядаць добрыя намеры з пункту гледжання палітычнай ангажаванасці
  2020-04-01 15:52:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошні час некаторыя заходнія палітыкі перыядычна плятуць палітычныя інтрыгі вакол Кітая. Бесперапынны струмень з Кітая медыцынскіх і супрацьэпідэмічных сродкаў спрыяў распаўсюджванню тэорыі змовы аб тым, што Кітай нібыта пашырае сферу свайго ўплыву з дапамогай прадастаўлення супрацьэпідэмічнай падтрымкі. Каментуючы падобныя заявы, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін пацвердзіла, што кітайскі народ -- удзячная нацыя.

Больш за 200 краін пакутуюць ад эпідэміі COVID-19, у свеце зафіксавана больш за 700 тысяч выпадкаў заражэння, у прыватнасці, іх колькасць у ЗША і Італіі ўжо перавысіла 100 тысяч. Як было падкрэслена на надзвычайным саміце «Групы дваццаці» па COVID-19, толькі яднанне і сумесныя намаганні дапамогуць міжнароднай супольнасці стрымаць пандэмію.

У гэты ключавы момант Кітай аказвае пасільную дапамогу і падтрымку міжнароднай супольнасці, аднак некаторыя заходнія палітыкі і СМІ, скажаючы добрыя намеры Кітая, наўмысна правакуюць адносіны Кітая з іншымі краінамі.

Паведамленні аб «праблемах з якасцю» кітайскіх супрацьэпідэмічных матэрыялаў таксама сталі аб'ектам палітычнага ажыятажу. У сувязі з гэтым пасольствы Кітая неадкладна азнаёміліся з сітуацыяй, правялі расследавання і адразу ж адрэагавалі на ўсе абвінавачанні.

Ведамствы Славакіі паведамлялі, што яны сумняваюцца ў надзейнасці закупленых ў Кітаі камплектаў для правядзення экспрэс-тэстаў. Аднак па выніках расследавання спецыялісты прыйшлі да папярэдняй высновы, што недакладныя вынікі аналізу ўзнікалі з-за некарэктнага выкарыстання тэстаў. Справа ў тым, што пры іх выкарыстанні медыцынскі персанал Славакіі памылкова ўжываў звычайныя метады атрымання рэагентаў на нуклеінавыя кіслаты.

МЗС Славакіі выказала ўдзячнасць Кітаю за аказаную падтрымку ў самы цяжкі час эпідэміі. «Славакія высока цэніць падтрымку Кітая, звязаную з імпартам медыкаментаў, і мае намер працягваць супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва з кітайскім бокам і абменьвацца вопытам у галіне лячэння», -- гаворыцца ў заяве МЗС Славакіі.

На самой справе, мэта дапамогі і супрацьэпідэмічнай падтрымкі КНР – звычайная: Кітай хоча прыкласці максімум намаганняў для выратавання як мага большай колькасці людзей. У Кітаі не думаюць пра «дыпламатыю, заснаваную на экспарце медыцынскіх масак» і не звязваюць дапамогу з геапалітычнымі меркаваннямі, як пра гэта заяўляюць за мяжой.

Нават калі падчас супрацоўніцтва і ўзнікаюць некаторыя праблемы, гэта асобныя інцыдэнты, якія не носяць сістэматычнага характару. Іх могуць вырашыць зацікаўленыя бакі на аснове захавання асноўных прынцыпаў бізнесу. Калі ўсе праблемы тлумачыць з палітычных пазіцый, то гэта пашкодзіць міжнароднаму супрацьэпідэмічнаму супрацоўніцтву. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040