Міністры фінансаў краін G20 пагадзіліся распрацаваць "дарожную карту" для рэагавання на COVID-19
  2020-04-01 17:00:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтральных банкаў / ЦБ / "Групы 20" / G20 / пагадзіліся распрацаваць "дарожную карту" для рэагавання на каронавірус новага тыпу.

Міністры пасля экстранага саміту G20, што адбыўся 26 сакавіка, правялі віртуальную нараду, гаворыцца ў заяве часовага сакратарыята G20 у Саудаўскай Аравіі.

Яны таксама абмеркавалі ролю Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Групы Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых устаноў у прадастаўленні ўсіх магчымых рэсурсаў і вывучэнні дадатковых мер, неабходных для падтрымкі фарміруючых рынкаў і эканомік , якія развіваюцца, на фоне ўспышкі COVID-19.

Гэтыя меры ўключаюць падтрымку фінансавай стабільнасці і змякчэнне абмежаванняў ліквіднасці. Афіцыйныя асобы віталі гатоўнасць Групы Сусветнага банка на працягу наступных 15 месяцаў вылучыць не менш за 160 млрд долараў ЗША на падтрымку яе краін-членаў пры рэагаванні на праблему.

Міністры фінансаў і кіраўнікі ЦБ краін G20 даручылі адпаведным рабочым групам прадставіць "дарожную карту" падчас іх віртуальнай сустрэчы, запланаванай на 15 красавіка. Яны таксама дамовіліся працягваць абмеркаванні і прымаць тэрміновыя меры, неабходныя для вырашэння глабальных праблем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040