Розныя стандарты сертыфікацыі прадметаў медыцынскага прызначэння не павінны перашкаджаць сумеснай барацьбе з эпідэміяй -- МЗС КНР
  2020-04-02 14:30:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стандарты сертыфікацыі прадметаў медыцынскага прызначэння могуць мець адрозненні ў розных краінах, аднак гэта не павінна перашкаджаць супрацоўніцтву ў галіне барацьбы з COVID-19, заявіла сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Яна сказала пра гэта падчас брыфінгу для журналістаў у адказ на паведамленні ў СМІ, што Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША адмовілася прапускаць на тэрыторыю краіны маскі тыпу KN95, якія з'яўляюцца кітайскім аналагам маскак N95.

Паколькі маскі і рэспіратары карыстаюцца вялікім попытам у многіх краінах, вялікая колькасць кітайскіх кампаній працуе над вытворчасцю гэтых прадметаў медыцынскага прызначэння, каб задаволіць унутраныя патрэбы краіны і ўсімі сіламі намагацца забяспечваць маскамі іншыя краіны, якія вядуць барацьбу з эпідэміяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040