Каментар: Стывен Бэнан і яго правакацыі - гэта "палітычны вірус", які мае патрэбу ў лячэнні
  2020-04-02 16:01:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У цяперашні час,калі эпідэмія COVID-19 імклівымі тэмпамі распаўсюджваецца па ўсёй планеце, аб'яднанне сіл і салідарнасць сталі агульным кансэнсусам і актуальным запытам міжнароднай супольнасці. На днях падчас тэлефоннай размовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выразна пазначыў пазіцыю, што ён будзе «асабіста займацца» супрацьэпідэмічным супрацоўніцтвам з Кітаем, пазбаўляючыся ад існуючых перашкодаў. Аднак у Злучаных Штатах па-ранейшаму распаўсюджваюцца чуткі, накіраваныя на разрыў двухбаковых сувязяў, што ўяўляе сабой не што іншае, як дэструктыўную сілу і прамое ўмяшальніцтва ў двухбаковае ўзаемадзеянне.

Так, на старонках газеты «Нью-Ёрк таймс» нядаўна з'явілася чарговая нататка амерыканскага вельмі правага палітычнага ідэолага Стывена Бэнана. Прызнаючы тое, што ў шматлікіх справах і пытаннях ЗША і Кітай непарыўныя, ён адначасова з тым, нагнятае атмасферу страху, заяўляючы, што дзве краіны перажываюць «гарачую медыя-вайну» і «гарачую эканамічную вайну», а таксама бессаромна кляйміць кіруючую партыю і ўрад Кітая, называючы іх "пагрозай для ўсяго свету ».

Гэта не што іншае, як чарговы «палітычны вірус», запушчаны некаторымі амаральнымі амерыканцамі ў ключавы момант, калі Кітай і ЗША павінны аб'яднаць намаганні для супрацьстаяння пандэміі COVID-19. З самага пачатку эпідэміі гэтыя палітыканы пастаянна падаграваюць кітайска-амерыканскую канфрантацыю, абліваючы Кітай брудам, у мэтах прыкрыцця таго факту, што ў сваёй уласнай краіне спазніліся з увядзеннем супрацьэпідэмічных мер, а эфектыўнасць працы ў гэтай сферы вельмі нізкая.

Згодна з прагнозам галоўнага інфекцыяніста амерыканскай адміністрацыі Антоні Фаучы, канчатковая колькасць смерцяў з-за эпідэміі COVID-19 у ЗША складзе ад 100 да 200 тысяч чалавек, у той час як колькасць заражаных па ўсёй краіне будзе ісці на мільёны.

У сувязі з гэтым многія разважлівыя амерыканцы заклікаюць да паляпшэння ўзаемадзеяння з Кітаем. На іх здаровую думку ЗША ніякім чынам не могуць абысціся без Кітая - як у пытаннях закупкі медыцынскіх матэрыялаў і абсталявання ў КНР, так і ў правядзенні сумесных навуковых даследаванняў і абмену супрацьэпідэмічным вопытам.

Аналітыкі паказваюць на канструктыўны характар апошняй тэлефоннай гутаркі паміж кіраўнікамі Кітая і ЗША і на тое, што акцэнт робіцца на рэалізацыі духу супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва, які быў сфармуляваны на нядаўнім спецыяльным саміце кіраўнікоў «Групы дваццаці» па пандэміі COVID-19.

Кітай заўсёды выконвае свае абяцанні і ўзятую на сабе адказнасць перад міжнароднай супольнасцю, кіруючыся прынцыпам «менш слоў, больш справы». На днях чартэрны авіялайнер з кітайскага Шанхая з медыцынскімі грузамі на борце прыляцеў у амерыканскі Нью-Ёрк. Таксама будуць здзейснены яшчэ некалькі падобных рэйсаў. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў: «Кітай даставіў нам грузы, вельмі добрыя грузы ».

Кітай практычнымі дзеяннямі ператварае ў жыццё дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх краін у ходзе тэлефоннай размовы. І гэта робіцца не толькі з-за шчырага імкнення, каб у ЗША змаглі як мага хутчэй стрымаць эпідэмію. Гэта дзеянні, у аснове якіх ляжаць дружалюбныя пачуцці кітайскага народа да народа амерыканскага.

Стывен Бэнан і іншыя асобы, якія страцілі апошнія кроплі сумлення і чалавечай годнасці, працягваюць распаўсюджваць выказванні, накіраваныя на правакаванне амерыкана-кітайскай канфрантацыі і непаразуменняў. Іх учынкі і дзеянні не толькі падрываюць кітайска-амерыканскае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва, але і ставяць пад пагрозу жыцці мільёнаў амерыканскіх грамадзян, а ў перспектыве могуць выклікаць велізарную нявызначанасць і непрадказальнасць у кітайска-амерыканскіх адносінах, што, у канчатковым рахунку, пашкодзіць уласным інтарэсам ЗША.

Відавочна, што Стывен Бэнан і падобныя ім палітыканы, а таксама іх правакацыйныя дэструктыўныя дзеянні - гэта «палітычны вірус», які мае патрэбу ў неадкладным лячэнні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040