Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць рэфармавання ключавых галін эканомікі ў мэтах вывучэння шляхоў нацыянальнага развіцця
  2020-04-02 16:18:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 красавіка генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін адзначыў, што хуткае распаўсюджванне эпідэміі COVID-19 за мяжой аказала сур'ёзны ўплыў на міжнародную гандлёва-эканамічную дзейнасць.

Эканамічнае развіццё Кітая сутыкнулася з новымі выклікамі, разам з гэтым таксама сутыкаецца і з новымі магчымасцямі для паскарэння тэхналагічнага развіцця і садзейнічання прамысловай аптымізацыі і мадэрнізацыі. Улады правінцыі Чжэцзян павінны садзейнічаць рэформам важных галін з тым, каб знайсці прыдатныя шляхі нацыянальнага развіцця, і падзяліцца гэтым вопытам.

Сукупны аб'ём эканомікі Чжэцзяна займае 4-е месца ў краіне. З 29 сакавіка па 1 красавіка Сі Цзіньпін пабываў тут з інспекцыяй.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна часовыя цяжкасці ператварыць у новыя магчымасці. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах строгага эпідэмічнага кантролю трэба зрабіць усё магчымае, каб аднавіць і пашырыць вытворчасць, а таксама садзейнічаць аднаўленню ўсяго прамысловага ланцужка.

Неабходна своечасова распрацаваць мэтанакіраваную палітыку і прыняць неабходныя меры для прасоўвання інавацый, паскорыць развіццё новых галін стратэгічнага характару, такіх, як лічбавая эканоміка, ахова здароўя, вытворчасць новых матэрыялаў.

Сі Цзіньпін таксама адзначыў, што неабходна садзейнiчаць развiццю прамысловасці і гандлю, павелічэнню інвестыцый, прыцягненню тэхналогій і спецыялістаў у сельскія раёны, удасканаліць механізм і сістэму інтэграцыйнага развіцця гарадской і сельскай мясцовасці, паскорыць мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі, рэалізаваць канцэпцыю экалагічнага развіцця, каб экакультурнае будаўніцтва ў правінцыі Чжэцзян узнялося на новую ступень.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040