Кітайскіх медыкаў вітаюць за мяжой за іх дапамогу ў барацьбе з COVID-19
  2020-04-03 16:00:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскіх медыкаў шануюць за дапамогу, якую яны аказваюць іншым краінам у барацьбе з пандэміяй COVID-19, заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Пекіне прадстаўнік Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя КНР Лі Мінчжу.

Брыгады кітайскіх медыкаў праводзяць абмены і супрацоўніцтва з мясцовымі органамі аховы здароўя, медыцынскімі ўстановамі і экспертамі, дзеляцца з імі вопытам па прафілактыцы і кантролі COVID-19, арганізоўваюць розныя курсы прафпадрыхтоўкі, кансультуюць мясцовы медперсанал, а таксама аказваюць дапамогу этнічным кітайцам, кітайскім эмігрантам i кітайскім студэнтам, якія навучаюцца за мяжой.

Кітайскія медбрыгады складаюцца са спецыялістаў па грамадскай ахове здароўя, клінічнай дыягностыцы і лячэнні, а таксама традыцыйнай кітайскай медыцыне, дадаў Лі Мінчжу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040