Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў важнасць работы па барацьбе з паводкай і засухай, якія "цесна звязаны з забеспячэннем бяспекі жыцця і маёмасцю людзей, а таксама з агульнай сітуацыяй у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця". У пісьмовай дырэктыве Лі Кэцяна ўдзельнікам відэаканферэнцыі па барацьбе з паводкамі і засухай гаворыцца, што ўсе населеныя пункты і органы ўлады павінны надаваць прыярытэтную ўвагу папярэджанню стыхійных бедстваў, сумяшчаць працу па папярэджанні, рэагаванні і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.
Органы ўлады населеных пунктаў павінны аптымізаваць планы па папярэджанні і барацьбе са стыхійнымі бедствамі, загадзя рыхтавацца, узмацняць меры выяўлення, прагназавання і ранняга апавяшчэння, паскорыць фарміраванне экстраных выратавальных каманд, забяспечыць на месцах дастатковую колькасць экстраных сродкаў.
Лі Кэцян паказаў, што пры неабходнасці насельніцтва варта эвакуіраваць, каб пазбегнуць рызыкі ў выпадку такіх прыродных катастроф, як тайфуны, горныя паводкі і падтапленне гарадоў.
У канферэнцыі прыняў удзел кіраўнік Галоўнага дзяржаўнага штаба КНР па барацьбе з паводкамі і засухай Ван Юн. Ён заклікаў збалансаваць працу па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй новай каранавіруснай інфекцыі і меры па барацьбе з паводкай і засухай. - Р -