Кітай гатовы да паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з COVID-19
  2020-04-03 16:16:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай працягне паглыбляць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з COVID-19, заявіў у чацвер прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Лі Мінчжу. КНР акажа дапамогу краінам "Групы дваццаці" ва ўзмацненні інфармацыйнага абмену, каардынацыі палітыкі і дзеянняў, будзе актыўна рыхтавацца да сустрэчы міністраў аховы здароўя краін G20 і паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне распрацоўкі лекавых сродкаў і вакцын, заявіў ён на прэс-канферэнцыі.

Таксама разам з адпаведнымі краінамі Кітай прыкладзе намаганні для спынення трансгранічнай перадачы COVID-19 і дапаможа дзяржавам са слабымі сістэмамі грамадскай аховы здароўя палепшыць патэнцыял рэагавання, падкрэсліў Лі Мінчжу. Будуць прыняты далейшыя намаганні па стварэнні сетак экстранай медыцынскай дапамогі на аснове такіх механізмаў рэгіянальнага супрацоўніцтва, як Кітай-Японія-Паўднёвая Карэя, Кітай-АСЕАН, ШАС, Кітай-Ліга арабскіх краін, Кітай-краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дадаў ён.

"Нашы эксперты падзяліліся вопытам Кітая ў барацьбе з COVID-19 са сваімі калегамі з больш чым 100 краін шляхам відэаканферэнцый", -- адзначыў Лі Мінчжу. Кітайскі ўрад ахвяраваў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 20 млн долараў на садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў барацьбе з пандэміяй. Кітай падтрымлівае СААЗ у глабальнай барацьбе з гэтай хваробай, дадаў Лі Мінчжу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040