За суткі ў Хубэі не зарэгістравана новых выпадкаў заражэння COVID-19
  2020-04-03 16:19:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер у правінцыі Хубэй не было зарэгістравана новых пацверджаных выпадкаў COVID-19, заявіў у пятніцу правінцыйны камітэт па справах аховы здароўя. У той жа дзень у Хубэі зафіксаваны чатыры новыя смяротныя выпадкі, усе яны былі зарэгістраваны ў яе адміністрацыйным цэнтры – горадзе Ухань.

У чацвер у правінцыі таксама быў выяўлены 51 новы выпадак бессімптомнага праходжання COVID-19. Да канца чацвярга колькасць такіх пацыентаў у правінцыі, якія знаходзяцца пад медыцынскім наглядам, склала 742 чалавекі.

У чацвер у правінцыі Хубэй з бальніц выпісаўся 141 чалавек. Сярод 987 пацыентаў, якія яшчэ праходзяць лячэнне, 239 – у цяжкім стане, 110 – у крытычным.

Па стане на канец чацвярга ў Хубэі ў агульнай складанасці зарэгістравана 67802 пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19, у тым ліку 50007 – ва Ухане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040