Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 па-за межамі Кітая пераваліла за 813 тыс. -- СААЗ
  2020-04-03 16:23:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на пнеўманію, выкліканую каранавірусам новага тыпу, за межамі Кітая дасягнула 813726 чалавек, паведаміла ў чацвер СААЗ. Як адзначаецца ў штодзённым дакладзе СААЗ, па стане на 10:00 чацвярга па цэнтральнаеўрапейскім часе колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 за межамі КНР у параўнанні з папярэднім днём узрасла на 72746 выпадкаў і склала 813726 чалавек. Колькасць смяротных выпадкаў дасягнула 42199 чалавек.

Агульная колькасць хворых па ўсім свеце ў параўнанні з папярэднім днём узрасла на 72839 выпадкаў і склала 896450 чалавек. Колькасць памерлых за суткі павялічылася на 4924 выпадкі і дасягнула 45526 чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040