Кітай будзе нарошчваць намаганні па скрынінгу бессімптомных пацыентаў з COVID-19

  2020-04-03 16:29:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе нарошчваць намаганні па мэтанакіраваным скрынінгу пацыентаў, у якіх заражэнне каронавірусам новага тыпу працякае бессімптомна, паведамілі ў чацвер у Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

Для выяўлення дадзенай групы людзей, маніторынг распаўсюдзіцца на асоб, якія мелі цесныя кантакты з пацверджанымі выпадкамі захворвання COVID-19 і бессімптомнымі заражанымі, а таксама выпадкі кластэрнага заражэння, ключавыя раёны і групы людзей з высокай рызыкай інфекцыі, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Пекіне прадстаўнік названага ведамства Ван Бінь.

Паводле яе слоў, медыцынскія ўстановы з дапамогай мікрараёнаў і паліклінік, у якія звяртаюцца людзі з павышанай тэмпературай, будуць нарошчваць намаганні па выяўленні бессімптомных пацыентаў і своечасовым змяшчэнні іх на каранцін у спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы.

Ван Бінь адзначыла, што эпідэміялагічнае абследаванне будзе аператыўна праведзена ў дачыненні да бессімптомных пацыентаў, а адпаведная інфармацыя будзе апублікаваная ў адкрытым доступе.

Выяўленыя бессімптомныя пацыенты будуць знаходзіцца пад медыцынскім наглядам на працягу двух тыдняў і будуць вызваленыя ад яго пасля таго, як іх тэсты на COVID-19 будуць адмоўнымі два разы запар.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040