У Кітаі 14 загінулых у барацьбе з COVID-19 прызнаныя загінуўшымі героямі
  2020-04-03 16:31:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чатырнаццаць чалавек, якія загінулі на перадавой лініі барацьбы з эпідэміяй новай каронавіруснай пнеўманіі COVID-19 у правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай /, былі прызнаныя першымі загінуўшымі героямі, паведамілі мясцовыя ўлады ў чацвер.

Дадзенае рашэнне было прынята ў адпаведнасці з правіламі ўшанавання загінуўшых герояў у краіне, гаворыцца ў заяве правінцыйнага ўрада.

У спіс 14 загінулых герояў ўвайшлі Ван Бін, Фэн Сяалінь, Цзян Сюэцін, Лю Чжымін, Лі Вэньлян, Чжан Канмэй, Сяа Цзюнь, У Юн, Лю Фань, Ся Сысы, Хуан Вэньцзюнь, Мэй Чжунмін, Пэн Іньхуа і Ляа Цзяньцзюнь. Яны былі прызнаныя прыкладам для пераймання і лепшымі прадстаўнікамі сваёй прафесіі сярод медработнікаў і супрацоўнікаў па прафілактыцы эпідэміі, што нясуць службу на перадавой лініі барацьбы з COVID-19.

Успышка эпідэміі COVID-19 стала самай сур'ёзнай экстранай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая распаўсюджвалася па краіне самымі хуткімі тэмпамі, выклікала геаграфічна самую маштабную інфекцыю і апынулася найбольш складанай для стрымлівання з пункту гледжання прафілактыкі і кантролю ў краіне з моманту заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі.

"Загінуўшы герой" - гэта найвышэйшае ганаровае званне, якое партыя і дзяржава прысвойваюць грамадзянам, якія ахвяравалі сваім жыццём на карысць дзяржавы, грамадства і народа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040