Знешнегандлёвыя прадпрыемствы ў Кітаі паскараюць аднаўленне вытворчасці
  2020-04-03 16:37:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Знешнегандлёвыя прадпрыемствы Кітая паскараюць тэмпы аднаўлення вытворчасці, якая прыпынілася з-за ўспышкі COVID-19, у рамках намаганняў па аднаўленні глабальнага вытворчага ланцужку. Пра гэта паведамілі сёння ў Міністэрстве камерцыі КНР.

Па стане на панядзелак, 30 сакавіка, 75,6 прац. асноўных імпартных і экспартных прадпрыемстваў Кітая аднавілі больш за 70 прац. вытворчых магутнасцяў, што на 4,2 працэнтных пункта больш у параўнанні з мінулым тыднем, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Мінкамерцыі Лю Чан'юй на прэс-канферэнцыі, якая адбылася анлайн.

Паводле яго слоў, больш за палову кампаній, што гандлююць з замежжам у правінцыі Хубэй таксама аднавілі больш за 70 прац. сваіх вытворчых магутнасцяў.

Адзначыўшы, што вірус распаўсюдзіўся па ўсім свеце, Лю Чан'юй дадаў, што міністэрства будзе стымуляваць знешні гандаль, каб забяспечыць стабільнасць глабальнага вытворчага ланцужку, а таксама дапамагчы свету атрымаць верх у барацьбе з эпідэміяй і выратаваць сусветную эканоміку ад рэцэсіі.

Лю Чан'юй таксама ўказаў, што Кітай будзе ўзмацняць падтрымку агульнага гандлю, які ўяўляе больш доўгі вытворчы ланцужок і стварае вялікую долю працоўных месцаў, што з'яўляецца ключавым паказчыкам кампетэнтнасці краіны ў знешнім гандлі.

Паводле яго слоў, намаганні таксама будуць накіраваныя на садзейнічанне інтэграцыі працэсаў вытворчасці на толінгавы гандаль з гандлем паслугамі пры адначасовым стымуляванні трансфармацыі і мадэрнізацыі знешняга гандлю для ўмацавання глабальнага вытворчага ланцужку. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040