Huawei запусціць у Расіі бескантактную аплату
  2020-04-03 16:56:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская кампанія Huawei запускае сэрвіс бескантактавай аплаты «Кашалёк Pay» на сваіх смартфонах у Расіі з 10 красавіка, паведамілі ў кампаніі. Першапачаткова ён будзе прадусталяваны на смартфонах серыі Huawei P40, а ў далейшым -- на іншых мадэлях на расійскім рынку. Распрацоўшчык сэрвісу -- пецярбургская кампанія CardsMobile. Яна таксама распрацоўвае дадатак для захоўвання банкаўскіх і дысконтных карт «Кашалёк», у якім зарэгістравана 12 млн расейцаў.

Гэта важны крок для Huawei у пабудове на расійскім рынку лакальнай экасістэмы, адзначыў прэзідэнт кампаніі ў Расіі Леа Лі. Раней кампанія планавала запусціць у Расіі ўласную сістэму бескантактавай аплаты Huawei Pay. Яна павінна была выйсці на рынак у 2019 годзе, але яе маштабны выхад быў адкладзены пасля ўвядзення ЗША санкцый супраць кампаніі, якія ўскладнілі яе працу з Android і прымусілі актыўна развіваць уласную экасістэму дадаткаў Huawei AppGallery, аперацыйную сістэму Harmony OS і мабільную платформу. Зараз у Расеі Huawei Pay працуе толькі з аплатнай сістэмай UnionPay і падтрымлівае «Газпрамбанк» і «Рассельгасбанк».

У Расіі Huawei плануе інвесціраваць больш за 10 млн долараў у развіццё мабільнай сістэмы, заяўляла кітайская кампанія 1 лістапада 2019 года.

Сэрвіс «Кашалёк Pay» запусціўся ў кастрычніку 2019 года, ён даступны карыстальнікам аплатнай сістэмы MasterCard і падтрымлівае 40 банкаў-партнёраў. Пазней карыстальнікі Visa таксама змогуць далучыцца да сістэмы, а колькасць банкаў будзе павялічвацца, адзначылі ў прэс-службе CardsMobile. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040