Чунцін запусціў новыя чыгуначныя паштовыя зносіны з Еўропай
  2020-04-04 15:00:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Муніцыпалітэт Чунціна (Паўднёва-Заходні Кітай) 3 красавіка адкрыў новыя чыгуначныя зносіны з Еўропай, каб задаволіць попыт на міжнародную дастаўку пасылак ва ўмовах эпідэміі COVID-19.

Першы цягнік быў загружаны 44 TEU гуманітарнага грузу і пасылак, якія, як чакаецца, прыбудуць у Літву праз 10 дзён. Па прыбыцці пасылкі будуць перададзеныя ў 36 еўрапейскіх краін, і, у прыватнасці, Іспанію, Данію і Францыю.

Служба грузаперавозак Кітай-Еўропа з адпраўленнем з Чунціна найбліжэйшым часам плануе запусціць сем паштовых цягнікоў у Літву.

Цягнікі, якія адпраўляюцца з Чунціна ў Еўропу, з'яўляюцца наватарствам чыгуначнай паштовай службы Кітая. Па стане на канец сакавіка, грузавыя цягнікі па маршруце Кітай-Еўропа з адпраўленнем з Чунціна аказалі паштовыя паслугі 36 еўрапейскім краінам з 2014 года. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040