Маракі апладысментамі праводзілі камандзіра Theodore Roosevelt
  2020-04-06 11:19:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Брэт Крозе, капітан амерыканскага авіяносца Theodore Roosevelt, які змагаецца з каранавірусам, вызвалены ад камандавання пасля таго, як напісаў дакладную запіску аб неабходнасці прыняць рашучыя меры для выратавання жыццяў членаў каманды карабля. У прыватнасці, ён папрасіў зняць з авіяносца больш за 4 тыс. вайскоўцаў і ізаляваць іх.

"Мы не на вайне. Маракам не трэба паміраць. Калі мы не будзем дзейнічаць зараз, мы не зможам належным чынам засцерагчы самае дарагое, што ёсць на караблі -- нашых маракоў", -- напісаў Крозе.

Пра рашэнне вызваліць ад пасады капітана заражанага COVID-19 авіяносца падчас прэс-канферэнцыі ў Пентагоне заявіў выконваючы абавязкі міністра ВМС ЗША Томас Модлі, падкрэсліўшы пры гэтым, што прычынай пакарання стаў не рапарт, а інфармаванне прэсы, што стала "парушэннем прынцыпаў парадку і дысцыпліны". Паводле інфармацыі Модлі, каранавірус выяўлены ў 93 членаў экіпажа карабля. Для скарачэння колькасці людзей на авіяносцы на бераг сышлі каля тысячы маракоў.

Выданне The New York Times апублікавала шэраг артыкулаў у падтрымку Брэта Крозе, назваўшы яго героем. Шараговыя амерыканцы таксама заступіліся за капітана, выказаўшы ў сацыяльных сетках гнеў і пагарду да баязлівых паводзін урада ЗША. Экіпаж авіяносца, які складаецца з тысяч маракоў, праводзіў камандзіра бурнымі авацыямі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040